Все для школьников, студентов, учащихся, преподавателей и родителей - Обучалка - Obuchalka.org

Геаметрыя, 7 клас, Казакоў В.У., 2017

02.10.21 11:25
Геаметрыя, 7 клас, Казакоў В.У., 2017.

   Геаметрыя ўзнікла ў глыбокай старажытнасці і лічыцца адной з першых навук. З’яўленне геаметрычных ведаў звязана з практычнай дзейнасцю людзей. У перакладзе са старажытнагрэчаскай мовы «геаметрыя» абазначае «вымярэнне зямлі». Некаторыя геаметрычныя факты сустракаюцца ўжо ў вавілонскіх клінапісных таблічках і егіпецкіх папірусах (3-е тысячагоддзе да н. э.). Старажытныя грэкі надавалі вялікую ўвагу вывучэнню геаметрыі. Імёны такіх вучоных, як Эўклід, Архімед, Піфагор назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю чалавечага мыслення. На акадэміі старажытнагрэчаскага філосафа Платона быў выбіты надпіс: «Ды не ўвойдзе сюды той, хто не ведае геаметрыі». Адукаваны чалавек абавязаны быў ведаць геаметрыю.

Геаметрыя, 7 клас, Казакоў В.У., 2017
Скачать и читать Геаметрыя, 7 клас, Казакоў В.У., 2017
 

Геаметрыя, 8 клас, Казакоў В.У., 2018

02.10.21 11:12
Геаметрыя, 8 клас, Казакоў В.У., 2018.

   У 8-м класе вы працягнеце вывучэнне геаметрыі. Вы ўжо ведаеце, што геаметрыя разглядае геаметрычныя фігуры і іх уласцівасці. Ніжэй мы ўспомнім, якія фігуры вы вывучылі ў 7-м класе. А пакуль паглядзіце навокал. Вокны, дзверы, сцены будынкаў — усе яны маюць прамавугольную форму. Прамавугольнік — самая распаўсюджаная рукатворная геаметрычная форма. Сонца, Месяц, планеты, у тым ліку і наша Зямля, зрэз ствала дрэва, яблык або апельсін маюць круглую форму. Гэта гаворыць аб тым, што для прыроды характэрны акруглыя формы. У 8-м класе мы будзем вывучаць і прамавугольнікі, і акружнасці.

Геаметрыя, 8 клас, Казакоў В.У., 2018
Скачать и читать Геаметрыя, 8 клас, Казакоў В.У., 2018
 

Геаграфія, Мацерыкі і акіяны, 7 клас, Кальмакова А.Г., Лопух П.С., Сарычава В.У., 2017

02.10.21 11:04
Геаграфія, Мацерыкі і акіяны, 7 клас, Кальмакова А.Г., Лопух П.С., Сарычава В.У., 2017.

   Перад вамі вучэбны дапаможнік па вучэбным прадмеце геаграфія. Працуючы з ім, вы зробіце шмат адкрыццяў, пабываеце ва ўнікальных кутках планеты!

Геаграфія, Мацерыкі і акіяны, 7 клас, Кальмакова А.Г., Лопух П.С., Сарычава В.У., 2017
Скачать и читать Геаграфія, Мацерыкі і акіяны, 7 клас, Кальмакова А.Г., Лопух П.С., Сарычава В.У., 2017
 

Геаграфія, Краіны і народы, 10 клас, Лопух П.С., Страха М.Л., Сарычава В.У., Шандроха А.Г., 2019

02.10.21 10:52
Геаграфія, Краіны і народы, 10 клас, Лопух П.С., Страха М.Л., Сарычава В.У., Шандроха А.Г., 2019.

   У папярэдніх курсах геаграфіі вы пазнаёміліся з асноўнымі природными працэсамі і з’явамі, якія адбываюцца у геаграфічнай абалонцы Зямлі, а таксама з фізіка-геаграфічнымі асаблівасцямі прыроды мацерыкоў і акіянаў. Атрыманыя веды дапамогуць вам у гэтым навучальным годзе асвоіць асновы новага раздзела геаграфічнай навукі — грамадскай, або сацыяльна-эканамічнай, геаграфіі. Вы пазнаёміцеся з асноўнымі паняццямі сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, з асаблівасцямі насельніцтва і яго гаспадарчай дзейнасці ў свеце, асобных рэгіёнах і краінах, з заканамернасцямі тэрытарыяльнай арганізацыі эканамічнага жыцця грамадства. Мацерыкі ў дадзеным курсе разглядаюцца як макрарэгіёны, у іх складзе — рэгіёны і краіны, якія, у сваю чаргу, з’яўляюцца часткай рэгіёнаў.

Геаграфія, Краіны і народы, 10 клас, Лопух П.С., Страха М.Л., Сарычава В.У., Шандроха А.Г., 2019
Скачать и читать Геаграфія, Краіны і народы, 10 клас, Лопух П.С., Страха М.Л., Сарычава В.У., Шандроха А.Г., 2019
 

Геаграфія, Сацыяльна-эканамічная геаграфія свету, 10 клас, Анціпава К.А., Гузава В.М., 2020

02.10.21 10:36
Геаграфія, Сацыяльна-эканамічная геаграфія свету, 10 клас, Анціпава К.А., Гузава В.М., 2020.

   Вы прыступаеце да вывучэння асноўнага школьнага курса па сацыяльна-эканамічнай геаграфіі. Ён называецца «Сацыяльна-эканамічная геаграфія свету» і цесна звязаны з ведамі, якія вы атрымалі раней. Вы вывучылі пачатковы курс сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і ведаеце асновы геаграфіі насельніцтва. Вы атрымалі веды аб рэгіёнах, краінах свету — аб іх прыродных рэсурсах, гаспадарцы і яе спецыялізацыі, асноўных эканамічных цэнтрах. Вы навучыліся адрозніваць краіны па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця. Вучэбная дысцыпліна «Геаграфія Беларусі» таксама ўзбагаціла вас ведамі па эканамічнай геаграфіі. Цяпер кожны з вас зможа расказаць пра асаблівасці насельніцтва нашай краіны, з якіх галін і відаў эканамічнай дзейнас-ці складваецца наш гаспадарчы комплекс, і растлумачыць, чаму склалася такая спе-цыялізацыя. А выкарыстоўваючы геаграфічныя карты, вы ўжо ўпэўнена пракладаеце маршруты з адной вобласці ў іншую і ведаеце, дзе і якія размешчаны гарады, асноў-ныя эканамічныя цэнтры і галоўныя транспартныя артэрыі. Усе гэтыя веды спатрэбяцца і дапамогуць нам пры вывучэнні сацыяльна-эканамічнай геаграфіі свету.

Геаграфія, Сацыяльна-эканамічная геаграфія свету, 10 клас, Анціпава К.А., Гузава В.М., 2020
Скачать и читать Геаграфія, Сацыяльна-эканамічная геаграфія свету, 10 клас, Анціпава К.А., Гузава В.М., 2020
 

Геаграфія, Фізічная геаграфія, 6 клас, Кальмакова А.Г., Пікулік В.У., 2016

02.10.21 10:22
Геаграфія, Фізічная геаграфія, 6 клас, Кальмакова А.Г., Пікулік В.У., 2016.

   Перад вамі вучэбны дапаможнік па новым для вас ву-чэбным прадмеце — геаграфіі. З ім вы здзейсніце мноства адкрыццяў, пабываеце ва ўнікальных кутках нашай планеты! Давайце даведаемся, як ён пабудаваны.
Спачатку вы пазнаёміцеся са зместам, у якім пералічаны раздзелы і тэмы вучэбнага дапаможніка. Кожная тэма падзелена на параграфы, а параграфы — на блок!, пазначаныя нумарамі. Прагартаўшы старонкі, вы заўважыце, што кожную тэму пачынае рубрыка «геаграфічныя ракорды». У ёй прадстаўлена дадатковая інфармацыя пра ўнікальныя аб’екты і з’явы, з падрабязным апісаннем якіх вы пазнаёміцеся пры вывучэнні адпаведнай тэмы.

Геаграфія, Фізічная геаграфія, 6 клас, Кальмакова А.Г., Пікулік В.У., 2016
Скачать и читать Геаграфія, Фізічная геаграфія, 6 клас, Кальмакова А.Г., Пікулік В.У., 2016
 

Фізіка, 10 клас, Грамыка А.У., Зяньковіч У.І., Луцэвіч А.А., Слесар І.Э., 2020

02.10.21 10:06
Фізіка, 10 клас, Грамыка А.У., Зяньковіч У.І., Луцэвіч А.А., Слесар І.Э., 2020.

   У гэтым навучальным годзе вы будзеце працягваць вывучэнне цеплавых і электрамагнітных з’яў у частках «Малекулярная фізіка» і «Электрадынаміка». Матэрыял вучэбнага дапаможніка адпавядае базаваму ўзроўню навучання і ўтрымлівае апісанне доследаў, апорныя факты і формулы, неабходныя для далейшага вывучэння фізікі, а таксама дадатковыя цікавыя звесткі.

Фізіка, 10 клас, Грамыка А.У., Зяньковіч У.І., Луцэвіч А.А., Слесар І.Э., 2020
Скачать и читать Фізіка, 10 клас, Грамыка А.У., Зяньковіч У.І., Луцэвіч А.А., Слесар І.Э., 2020
   
Cтраница 3142 из 13395

RSS лента ГДЗ, ЕГЭ, ГИА, подготовка к экзаменам, книги, наука и обучение, презентации, словари, все для преподавателей, школьников 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10 и 11 класса и студентов. А ты НАШОЛ то, что тебе нужно?Подписаться на RSS ленту ГДЗ, ЕГЭ, ГИА, подготовка к экзаменам, книги, готовые домашние задания, наука и обучение, анекдоты, презентации, словари, все для преподавателей, школьников для всех классов и студентов всех курсов. А ты Нашёл то, что тебе нужно?